Пятница, 18.08.2017, 17:36
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

ПАДАРОЖЖА ДА ЛІТАРАТУРНЫХ ВЫТОКАЎ
ПАДАРОЖЖА ДА ЛІТАРАТУРНЫХ ВЫТОКАЎ

Уражанні ад літаратурна-мастацкага выдання "І марам волю дам” Алеся Карлюкевіча.

 
Гэта змястоўная кніга пабачыла свет у "Выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя” ў 2011 годзе, але і сёння яна не губляе сваёй сенсацыйнай прыцягальнасці.

Нічога "смажанага” і наўмысна надуманага дзеля прыцягнення ўвагі чытачоў на яе шматлікіх старонках няма. Ёсць толькі дакладныя факты і іх аўтарскія тлумачэнні і развагі.

Але вымалёўваецца пры гэтым такое магутнае відовішча літаратурнага жыцця ў Пухавіцкім раёне больш чым за 100 гадоў, што пачынаеш "праглынаць” старонку за старонкай, быццам чытаеш прыгодніцкія раманы Жуль Верна, Юзэфа Ігнацы Крашэўскага, Янкі Маўра, Уладзіміра Караткевіча.

Аб’ектыўным фактам з’яўляецца і тое, што ў цэнтры згаданага раёна непадалёк ад Мар’інай Горкі знаходзіцца Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь, пра што сведчыць мемарыяльны знак, усталяваны там у 1996 годзе.  

Прачытаўшы звесткі пра наведванне аўтарам 36 насельных пунктаў і іх ваколіц, складаецца жывое  ўражанне, як у кожным з іх нараджаліся, праводзілі дзяцінства, у розны  час прыязжалі працаваць ці адпачываць пісьменнікі, паэты, драматургі, публіцысты.

Іх шчырымі прыхільнікамі былі працоўныя людзі ў мястэчках і вёсках, дзеці-школьнікі, прадстаўнікі мясцовай ўлады.
    
Мабыць, Пухавіцкі раён можна назваць таксама адным з прадстаўнічых Цэнтраў літаратурнага жыцця Беларусі, калі тут налічваецца такая вялікая колькасць пісьменнікаў ды паэтаў на душу насельніцтва.

Іх асабісты лёс, як і лёс іх літаратурных герояў, складаўся няпроста. Найчасцей яны ўсе родам з простага люду. Талент і  прага да ведаў дапамагалі ім пракладаць свой шлях у жыцці. Яны  настаўнічалі, працавалі ў выдавецтвах, не ірваліся любым коштам да высокіх кіраўнічых пасад у сталіцы.

Яны першымі адчулі на сябе сталінскія рэпрэсіі, але не пакідалі сваёй творчай працы. Іх можна назваць творчымі героямі нашай краіны, як і тых шматлікіх пухавіцкіх герояў- рэвалюцыянераў, чырвонаармейцаў, партызан ды падпольшчыкаў, якія былі іх сучаснікамі і блізкімі сябрамі.

Аўтару ўдалося напісаць больш чым літаратурна-краязнаўчае даследаванне. Па-сутнасці, гэта - першая прыступка да эпічнага рамана, які аб’ядноўвае безліч гістарычных падзей, скрыжаванняў лёсаў, а ў цэлым драматычнага і няскоранага руху нашага народа і яго таленавітых першапраходцаў да лепшай долі.

На літаратурных прыкладах Пухавіччыны можна зразумець  тыя складаныя этапы і перыяды, якія перажыла наша нацыя з канца ХІХ-га –да  пачатку ХХІ-га стагоддзяў.

На наш суб’ектыўны погляд,  нашай сучаснай айчыннай літаратуры не хапае яшчэ такіх буйнамасштабных твораў. А вялікі матэрыял для гэтага назапашаны і самім жыццём, і краязнаўчымі адкрыццямі, што робіцца відавочным, дзякуючы з’яўленню і гэтага даследавання.

На старонках выдатнага выдання А.Карлюкевіча можна прачытаць шмат прачуленых паэтычных радкоў пра сціплыя вёскі і чыстыя рэчкі Пухавіцкага краю, аўтарамі якіх з’яўляецца Якуб Колас, Алесь Бачыла, Алесь Пісарык і многія іншыя майстры творчага слова.
    
Аўтар сведчыць пра светлыя сустрэчы на яго малой Радзіме многіх літаратурных аўтарытэтаў, такіх як Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Пятро Глебка, Міхась Лынькоў і інш., але і не амінае трагічных часоў, калі таленавітых прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі ў 1930-х – 1940-х гг. бязлітасна пераследвалі.

Уладзімір Жылка, Міхась Чарот, Мікола Каспяровіч і інш., што родам з Пухавіччыны, сталі ахвярамі такой ганебнай палітыкі. 

Сапраўдным гняздоўем літаратурна-рэвалюцыйных ідэй стала шляхетная сядзіба роду Бонч-Асмалоўскіх у Блоні. Гаспадар Анатоль Бонч-Асмалоўскі, які дапамагаў усім барацьбітам за свабоду, сам спазнаў палітычныя пераследаванні, але ніколі не скарыўся.  



У Дудзічах была сядзіба вялікага збіральніка культурных каштоўнасцей Аляксандра Ельскага.  

На Пухавіччыне ў вёсцы Турын нарадзіўся і славуты даследчык законаў электрамагнетызму Якуб Наркевіч-Ёдка. Як кажуць, свет гэты (а тым больш раён) – маленькі, і такія паважаныя землякі не маглі не бачыцца на роднай зямлі.

Сучасная Пухавіччына – месца частых сустрэч беларускіх, расійскіх і замежных літаратараў.

Напрыклад, сюды наведваліся Народны пісьменнік Удмурціі Вячаслаў Ар-Сяргі, выдатны расійскі паэт Андрэй Вазнясенскі, балгарскі пісьменнік Мікола Пецеў і інш.

Уздзеянне такой творчай грамады на новыя пакаленні будучых літаратараў несумненнае. Няхай гэты край таленавітых людзей не губляе сваіх чыстых творчых здабыткаў і дае добры прыклад сваім бліжэйшым і далёкім суседзям.  

Можна шчыра павіншаваць пухавічаніна ад нараджэння Алеся
Карлюкевіча, пісьменніка, публіцыста і краязнаўца з такім выдатным дасягненнем.

Сёлета ён святкуе свой дастойны юбілей: 50 гадоў з дня нараджэння. Поспехаў яму ў далейшым жыцці і творчасці!

Бачыцца таксама і захапляльны працяг яго краязнаўчых "Вольных мар”, напрыклад, у выгляде шматсерыйнага відэа-падарожжа, якое можа стаць крыніцай чыстых і глыбокіх уражанняў  для шматлікіх гледачоў.



А.Карлюкевіч падчас адкрыцця выставы мастака Ф.Ладуцькі у Мар'інай Горцы.

Таленавіты аўтар у стане  пашырыць сувязі пухавіцкіх творцаў з іх калегамі і сябрамі за межамі малой Радзімы, бо кожная творчая ідэя, нібы нястрымная плынь ад сваіх вытокаў, набывае моц і імкнецца на вялікі прастор.
                                                    

Яўген Шунейка, актывіст праекта "Выток Нёмана-выток духоўнасці”



Уздзенскія мастакі А.Лычкоўскі, А.Філіповіч і А.Карлюкевіч.




АД КРАЯЗНАЎСТВА ДА РАДЗІМАЗНАЎСТВА 

Урывак з рэцэнзіі да выдання "І марам волю дам” Алеся Карлюкевіча  (2011):

"Аднак, паважаныя чытачы, давайце вернемся да кнігі, якую вы цяпер узялі ў рукі. Пазнаёміўшыся з яе рукапісам, я ўздыхнуў з палёгкай: яна не канкурэнт будучаму даведніку "Літаратурныя мясціны Беларусі”, бо, як кажуць цяпер, у разы шырэй яго: у Алеся Карлюкевіча – падрабязны аналіз, мікраскапічны погляд на Пухавіччыну, на ўсе праявы літаратурнага жыцця аднаго раёна – хто, калі, дзе і як прабываў і працаваў.    

А позірк на тую ж Пухавіччыну ў даведніку больш агульны, тэлескапічны: указваюцца пераважна месцы нараджэння пісьменнікаў.

І гэта добра, калі на адну і тую ж тэрыторыю існуюць розныя погляды, калі з Пухавіч да Мар’інай Горкі, Блоні ці Замосця, Балачанкі ці Талькі вядуць пуцявінкі да Якуба Коласа і Кандрата Крапівы, у Мінск, Маскву, Англію ці Германію.

 Гэта якраз той выпадак, калі ўзрастанне краязнаўства да радзімазнаўства, іх непазбежная глабалізацыя карысная для гледача, а, значыць, і для грамадства”


Адам Мальдзіс, доктар літаратуразнаўства




Я.Шунейка, А.Мальдзіс

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (24.01.2014)
Просмотров: 478 | Теги: Евгений Шунейко, Пуховичский район, І марам волю дам, Алесь Карлюкевич, Алесь Карлюкевіч, исток Нёмана-исток духовности.Адам | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0