Вторник, 25.07.2017, 23:43
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

"ДЛЯ ТЫХ, ЯКІХ ЛЮБЛЮ". ЛЮБОЎ І ПАРТРЭТНАЯ ТВОРЧАСЦЬ АКСАНЫ АРАКЧЭЕВАЙ

ЛЮБОЎ І ПАРТРЭТНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

 

18 чэрвеня ў Літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску  адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы Аксаны Аракчэевай "Для тых, якіх люблю".

На ёй былі прадстаўлены жывапісныя і графічныя партрэты тых блізкіх асоб, якіх Аксана любіць, паважае і малюе з вялікім захапленнем і сімпатыяй.

Гэта - прадстаўнікі культуры і мастацтва, яе сяброўкі і добрыя знаёмыя.

Сярод партрэтных вобразаў - Янка Купала, Уладзімір Караткевіч, Генадзь Бураўкін, класікі нашай айчыннай літаратуры.  

Выразным і насычаным гумарыстычнымі ноткамі атрымаўся партрэт Д.Барсукова, мастака і арганізатара шматлікіх выставовых праектаў. 

Лірычны і нават пяшчотны настрой перададзены у графічным партрэце паэтэсы Т.Сівец.

Загадковая дама з выразным позіркам адлюстравана на партрэце чэшскай мастацтвазнаўцы.

 

У цэнтры ўвагі былі два партрэты  усходняй прыгажуні Мэйсам у нацыянальным адзенні. Яе муж, Хайдар Мансур Хадзі, Пасол Рэспублікі Ірак у Беларусі шчыра вітаў і падзячыў мастачку за такі цудоўны творчы падарунак для яго сям'і.

Першы сакратар Беларускага саюза мастакоў Алесь Дранец па-сяброўску уручыў Аксане букет ружаў і выказаў свае захапленні яе талентам дарыць людзям радасць і шмат паспяваць у актыўным творчым жыцці.

Потым адбылася ўрачыстая дэгустацыя прысмакаў іракскай кухні.

Усе прысутныя былі вельмі задаволеныя і перанасычаныя станоўчымі сяброўскімі эмоцыямі.

Як лічыць дырэктар музея Алена Ляшкевіч, такія выставы вельмі збліжаюць людзей і спрыяюць таму, каб музей быў заўсёды жывым цэнтрам мастацкіх сустрэч.

Зрэшты, у гэтым ужо немагчыма сумнявацца. У Музеі Я.Купалы ўжо ёсць, сярод іншых здабыткаў, свая творчая скіраванасць: правядзенне  партрэтных выстаў з вобразамі дзеячоў культуры і прыгожых жанчын, сапраўдных муз для жывапісцаў, графікаў, паэтаў.

Магчыма, гэта выдатная выстава захопіць іншых аўтараў да працягу партрэтнай галерэі нашых дастойных сучаснікаў і сучасніц. І галоўнае, каб такія партрэты ствараліся з любоўю!    

Мастацтвазнавец Я.Шунейка   

 

"Исток Нёмана - исток духовности" на Facebook

 

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (19.06.2014)
Просмотров: 269 | Теги: музей Янки Купалы, Е.Лешкович., А.Дранец, Для тых якіх люблю, Оксана Аракчеева | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0