Понедельник, 25.09.2017, 19:58
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

Барыс Аракчэеў. "Пара цвіцення". Выстава ў Крупскім г.-к. музеі

Барыс Аракчэеў. "Пара Цвіцення".

Сёлета 24 красавіка ў Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай выставы твораў мастака апошняга перыяду яго жыцця.

На ёй было прадстаўлена 20 прац мастака ў пейзажным і нацюрмортным жанры, пераважна веснавой тэматыкі: “Півоні”, “Чарадзейны бэз”, “Квітнеючы сад”, “Бэз у кошыку”, “Бэз у кітайскай вазе і тры грацыі” і інш.  

На адкрыццё выставы з Мінску прыехалі дачка мастака Аксана, кіраўніца Кніжнага салона Ала Зміёва, супрацоўніца грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” Іна Сітніца і інш.

 

Сярод выступаючых былі: Вараб'ёў А.В., намеснік старшыні Крупскага райвыканкама, Дамаронак А. А., начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Крупскага райвыканкама, Цумарава В. В., намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Крупскай раённай гімназіі і інш.

Адзначалася, што мастак вельмі палюбіў Крупскі край і праводзіў там шмат часу на эцюдах і падчас адпачынку.

Выказваліся пажаданні пра стварэнне ў Крупках мастацкай галерэі твораў Б.Аракчэева, пра правядзенне жывапісных плэнэраў у гонар яго творчых здабыткаў у гэтым маляўнічым куточку нашай краіны.  

Пакуль памяць пра творцу вельмі жывая і ёсць грамадская ініцыятыва па стварэнню такога выставовага мемарыяла, неабходна актыўна дзейнічаць, аб’ядноўваць намаганні розных актывістаў, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.

Будзем спадзявацца, што добрыя ідэі трапілі ў жыватворную глебу і неўзабаве дадуць жаданы вынік.  

 

Мастацтвазнавец Яўген Шунейка  

 

 



Зварот да міністра культуры

Я, Аракчэева Аксана Барысаўна, звяртаюся да Вас ад імя ўсёй дынастыі Аракчэевых з прапановай назваць карцінную галерэю ў горадзе Крупкі ў гонар (імем) заслужанага дзеяча мастацтва, кавалера Ордэна Францыска Скарыны, патрыарха беларускага мастацтва Барыса Уладзіміравіча Аракчэева.

Творчасць  вядомага мастака-жывапісца, педагога Аракчэева на працягу больш 50-ці гадоў уносіць фундаментальны ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва Беларусі.

   З мастацкай галерэяй нас звязваюць сяброўскія адносіны с самага пачатку яе з’яўлення.

  6 мая 2005 года ў Мастацкай галерэі горада Крупкі падчас яе адкрыцця Барыс Уладзіміравіч падараваў палатно “Генерал Кульнеў і Гродзенскія гусары ў бітве пад Клясціцамі. 1812 год” (1992). 

   А ў 2009 годзе, святкуючы разам з усёй краінай 65-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, жывапісец на адкрыцці выставы “Творчая дынастыя. Аракчэевы” перадаў у дар Крупкам чатыры сваіх вядомых палатна.

  Гэта карціны, якімі мог бы ганарыцца любы музей: “Брэсцкая крэпасць. 1941 год” (1981-1983), “На заданне. Апошні наказ” (1984), “Сенажаць” (1976), “Венера і бэз” (1995). Аксана і Алёна Аракчэевы таксама падаравалі свае палотны.

    Раз на год я як куратар выстаў дынастыі ладжу свае, бацькавы ці сумесныя выставы, пасля якіх мы заўсёды перадаем ў дар галерэі свае працы.

   У гэтым годзе, пасля 9 юбілейных выстаў  па ўсёй Беларусі, Барыс Аракчэеў зробіць значны ўклад у фонды Мастацкай галерэі г. Крупкі – падаруе 30 жывапісных прац.

   Ёсць яшчэ адно пажаданне. Галерэя знаходзіцца ў памяшканні былога ваенкамата, якое не адпавядае умовам захавання твораў мастацтва.

  У галерэі вельмі высокая вільготнасць, бо будынак знаходзіцца на беразе ракі Бобр. Мы звярталіся да кіраўніка райвыканкама Ігара Мікалаевіча Чэснака аб пераносе галерэі ў гістарычны будынак пачатку ХХ стагоддзя у цэнтры горада, у якім зараз размешчаны шэраг арганізацый.

Ігар Мікалаевіч згадзіўся з намі. Просім пасадзейнічаць у вырашэнні гэтага пытання. 

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (14.05.2014)
Просмотров: 521 | Теги: Пора цветения, Евгений Шунейко, Крупский музей, Борис Аракчеев, В.Лычковский.Алла Змиёва.Книжный са, Оксана Аракчеева, ПроСВЕТстудия | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0