Суббота, 20.04.2024, 18:56
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

Аб вернісажы выставы "Бацькаў дар" у горадзе Тржэбіч

Аб вернісажы выставы "Бацькаў дар" у горадзе Тржэбіч

 У мараўскім горадзе Тржэбіч с поспехам праходзіць выстава “Бацькаў дар” Барыса і Аксаны Аракчэевых, вернісаж якой адбыўся 26 сакавіка. 

На адкрыццё з Мінска прыехалі сябры спадара Пасла Dr.Jiří Karas.

11 красавіка выставу наведала дэлегацыя з Мінска на чале з намеснікам губернатара Мінскай вобласці Александрам Турчыным, які напісаў словы удзячнасці за чудоўную выставу ў кнізе водгукаў.

У пачатку выступіў заслужаны аматарскі Тэатр танца “Прэм’ер-Спонайд” з горада Полацк.

А пасля для ўсіх гасцей выставы з’явілася сюрпрызам выканнанне дзіцячым хорам з горада Тржэбіч “Сонейка” (Slunko) песні “Купалінка” на беларускай мове.

     Весці імпрэзу пачаў спадар Йіржі Карас (Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь 2009 -2012).

На чэшскай мове ён распавёў жыхарам края Высачына, якія прысутнічалі на імпрэзе, аб сваёй актыўнай выставачнай дзейнасці пад куратарствам мастака Аксаны Аракчэевай ў Беларусі (46 выстаў!).

Таксама ўспомніў пра выставу “Душа Беларусі” беларускіх мастакоў у Парламенце Чэхіі, якая адбылася ў красавіку 2012.

Словы падзякі за актыўную дзейнасць па збліжэнню нашых культур выказаў намеснік Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Празе выказаў Андрэй Кухарчык.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь 2008-2013 Мар’ян Сэрватка, які спецыяльна прыбыў на выставу  з Браціславы, быў вельмі усцешаны, што выставачная дзейнасць GaleriaKARAS працягваецца на чэшскай зямлі.

Старшыня Беларускага саюза мастакоў  спадар Рыгор Сітніца адзначыў, што спадар Йіржы Карас мае білет ганаровага сябры Саюза мастакоў №1. Таксама спадар Карас з’яўляецца адзіным паслом, хто атрымаў узнагароду Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар Музея Янкі Купалы спадарыня Алена Ляшковіч выказала словы удзячнасці Аксане Аракчэевай за сумесную выставу з бацькам, якая адбылася праз два тыдні пасля сыходу ў Вечнае Жыццё Барыса Аракчэева, і за падараваныя музею творы.

Мастак і куратар выстаўкі Аксана Аракчэева аддзячыла гасцей  з Чэхіі і сяброў,  што прыехалі з Беларусі на выставу, і выказала надзею на працяглую творчую дзейнасць паміж нашымі краінамі.

Выстава была арганізавана GalerieKARAS, пры падтрымцы і удзелу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Празе пад патранатам губернатара KrajVysočina  Dr.J.Běhounek.

Візавая падтрымка Амбасады Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. У выставе прымаў удзел Беларускі саюз мастакоў.

 

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (21.04.2014)
Просмотров: 1231 | Теги: Душа Беларуси, Алена Лешкович, Dr.Jiří Karas, Оксана Аракчеева, Бацькаў дар, Йиржи Карас, Борис Аракчеев, Тржебич Чехия | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0