Пятница, 29.03.2024, 15:10
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

В категории материалов: 41
Показано материалов: 31-40
Страницы: « 1 2 3 4 5 »

Сортировать по: Дате · Названию · Рейтингу · Комментариям · Просмотрам

У ПЛЭНЭРА ЁСЦЬ ПРАЦЯГ

Як магніт прыцягвае турыстаў старадаўні Нясвіж. Добрай традыцыяй сталі і летнія практыкі студэнтаў мастацкіх ВНУ ў гэтым маляўнічым асяродку Міншчыны.

Вось толькі больш сталых мастакоў з эцюднікамі тут, мабыць, убачыць не так проста. Таму адразу ажывілася жыццё на вуліцы   Садовай, калі побач з домам-музеям М.Сеўрука з’явіліся незнаёмыя творцы з патрэбнымі прыстасаваннямі для жывапісу з натуры.
Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1588 | Добавил: IstokNemana | Дата: 22.09.2013 | Комментарии (0)

У ТВОРЧЫМ ГНЯЗДОЎІ  МАЙСТРА

   Напачатку сёлетняй восені, 12 верасня адбыўся першы мастацкі плэнер, прысвечаны памяці класіка беларускага мастацтва ХХ ст. Міхася Сеўрука.

   Мінскія мастакі Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка, іх калегі з Узды Андрэй Лычкоўскі і  Алесь Філіповіч, а таксама мастачка з Гродна Алена Шунейка наведалі старадаўні Нясвіж і правялі шмат гадзін у доме-музеі мастака, размясціліся з эцюднікамі вакол утульнага будынка.
Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1372 | Добавил: IstokNemana | Дата: 22.09.2013 | Комментарии (0)

Art-тур  «Ад Нёмана да Піны»


   23 августа в Музее Белорусского Полесья состоялось открытие выставки живописи и скульптуры под названием «Ад Нёмана да Піны».

   В ней приняли участие художники из города Минска: Николай Мищенко, Гомонов Леонид, Шунейко Евгений и из города Узда Лычковский Андрей, Филиппович Александр и его сын Филиппович Ярослав.

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1101 | Добавил: IstokNemana | Дата: 22.09.2013 | Комментарии (0)


ПАД СКЛЯПЕННЯМІ МУЗЕЯ БЕЛАРУСКАГА ПАЛЕССЯ


Мастацкая выстава ў кантэксце праекта "Выток Нёмана – выток духоўнасці” экспануецца, бадай што ў адным з самых лепшых выставовых залаў Беларусі, што знаходзіцца на першым паверсе будынка XVIXVIII cтcт., былога іезуіцкага калегіума ў Пінску.

Цудоўнейшы па прыгажосці сваёй архітэктуры і навакольнаму асяроддзю горад рэдка наведваюць арганізатары выстаў са сталіцы.

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1669 | Добавил: IstokNemana | Дата: 22.09.2013 | Комментарии (0)

ПАЧАТАК МАСТАЦКІХ ВАНДРОВАК

 

  Сёлета 8 жніўня ў экспазіцыйных залах Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея адбылося адкрыццё выставы "Ад вытокаў нёманскіх”.

Яе аўтары – мастакі з Мінска Мікалай Мішчанка і Яраслаў Філіповіч, а таксама іх калегі з Узды Андрэй Лычкоўскі і Алесь Філіповіч.

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1929 | Добавил: IstokNemana | Дата: 22.09.2013 | Комментарии (0)

Паміж Свіслаччу і Уздзянкай

Развагі над першымі творчымі здабыткамі маладога скульптара Яраслава Філіповіча

Так склалася ў беларускім мастацтве 20 стагоддзя, што большасць яго творцаў паходзіць з малых мястэчак ці вёсак, а Мінск стаў для іх месцам творчага станаўлення і цэнтрам актыўнай прафесійнай дзейнасці.

У апошняй чвэрці мінулага стагоддзя ў сталічных мастацкіх сем’ях нарадзіліся многія здольныя дзеці, якія таксама абралі для сябе, узаруючыся на сваіх бацькоў, няпросты жыццёвы творчы шлях.

Да такіх прадстаўнікоў маладога пакалення скульптараў належыць Яраслаў Філіповіч (1981 г.н.), сын вядомага беларускага жывапісца і педагога Алеся Філіповіча.
Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1201 | Добавил: IstokNemana | Дата: 22.09.2013 | Комментарии (0)

Крыніца чалавечнасці

Дзе яна, гэта загадкавая крыніца, якая сілкуе нашу чалавечнасць: любоў, дабрыню, спагаду, вернасць…

Колькі існуе свядомае людства, столькі і шукаюць яе лепшыя прадстаўнікі грамадства. Адны кажуць, што прыгажосць выратуе свет, другія сцвярджаюць, быццам горкая праўда вылечыць хворага духоўна чалавека, трэція заклікаюць вывучаць гісторыю і пераконваюць апанентаў у тым, што без мінулага не бывае будучыні, чацвёртыя вераць, што сорам прымусіць прыняць пакаянне, пятыя бачаць панацэю ад усіх бедаў у вернасці Радзіме, продкам, традыцыям.

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 895 | Добавил: IstokNemana | Дата: 22.09.2013 | Комментарии (0)

Завецца спадчына мая ўсяго старонкай роднаю…

 

Пад такой назвай з 11 студзеня ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі пачала сваю работу персанальная выстаўка мастака і дэкаратара, члена Саюза мастакоў і члена Саюза дызайнераў Рэспублікі Беларусь Мікалая Яўгенавіча Мішчанкі.

Падтрымаць калегу па пэндзлі на Уздзеншчыну завіталі сталічныя госці і сябры мастака: прафесар, дацэнт кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміімастацтваў Яўген Феліксавіч Шунэйка і члены Саюза мастакоў РБ Леанід Міхайлавіч Гоманаў (ён жа член-карэспандэнт міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва), Віктар Кірылавіч Барабанцаў (ён жа лаўрэат прэміі "За духовное возрождение”), Алесь Міхайлавіч Філіповіч.
Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1603 | Добавил: IstokNemana | Дата: 21.09.2013 | Комментарии (0)

Ад Нёманскіх вытокаў - разам

Ідэя выставы ў экспазіцыйнай зале Уздзенскага раённага краязнаўчага музея ўзнікла адразу падчас правядзення там першай краязнаўча-асветніцкай канферэнцыі ў сёлетнім чэрвені, бо вытокі Нёмана хвалююць вельмі многіх прыхільнікаў рамантычных пачаткаў: даследчыкаў, турыстаў, этнолагаў, гісторыкаў, літаратараў, мастакоў і інш.

Пачалася актыўная падрыхтоўка да супольнай выставы "З-пад нёманскіх вытокаў”, урачыстае адкрыццё якой 18 ліпеня пераўтварылася ў сапраўднае творчае свята. Апрача шчырых выступленняў арганізатараў і аўтараў экспазіцыі, гучалі словы аўтарскай песні ў выкананні музыканта Алега Каламійца, натхнёныя нізкі сваіх вершаў падаравала прысутным вядучая сустрэчы ўздзенская паэтэса Зоя Калкоўская.

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1172 | Добавил: IstokNemana | Дата: 21.09.2013 | Комментарии (0)

Экскурсія па выставе пяці мастакоў ва Уздзенскім сельска-гаспадарчым ліцэі


Мерапрыемства адбылося 15 лютага 2013 г. для навучэнцаў і  педагогаў Уздзенскага сельска-гаспадарчага  ліцэя.

Экскурсавод  - Яўген Феліксавіч Шунейка, прафесар кафедры гісторыі і  тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства.

Экскурсія праведзена на рускай і беларускай мовах.
Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1256 | Добавил: IstokNemana | Дата: 21.09.2013 | Комментарии (0)

Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0