Пятница, 19.04.2024, 01:04
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

В категории материалов: 41
Показано материалов: 21-30
Страницы: « 1 2 3 4 5 »

Сортировать по: Дате · Названию · Рейтингу · Комментариям · Просмотрам
УЗДЗЕНСКІ РАЁН – "НОВЫ БАРБІЗОН”?!


Беларуская прырода – сапраўдная і невычэрпная крыніца натхнення для мастакоў, якія развіваюць лепшыя еўрапейскія пейзажныя традыцыі малявання з натуры на вольным паветры, раніцай, пад праменнямі дзённага ці вечаровага сонца і г.д.

Такая выдатная дэмакратычная навацыя нарадзілася ў Францыі і называецца Барбізонскай школай (ад вёсачкі Барбізон на ўскрайку лесу Фантэбло, што знаходзілася прыблізна ў 30-40 вярстах на паўднёвы ўсход ад Парыжа).

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1358 | Добавил: IstokNemana | Дата: 24.11.2013 | Комментарии (0)

НА ЗЯМЛІ ВЫДАТНЫХ АСОБАЎ І ВЕКАПОМНЫХ ЗДАРЭННЯЎ

Можна толькі здзіўляцца нашай пэўнай недаінфармаванасці. Мы кожны дзень пра нешта даведваемся, пра што не мелі яшчэ ўчора ніякага паняцця.

Не, рэч ідзе не пра далёкія галактыкі, а пра нашу блізкую і ўсім вядомую (і невядомую) Міншчыну. Ізноў для сябе нешта нечакана пазнаеш, калі ў чарговы раз  узнікае праект арганізацыі выставы ў якім-небудзь раённым цэнтры сталічнай вобласці. 

Вельмі аператыўна мастакі, удзельнікі асветніцкага праекта "Выток Нёмана – выток духоўнасці” збіраліся правесці супольную выставу "Ад Нёмана да Лані” ў экспазіцыйнай зале Музея гісторыі Клеччыны. 

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1006 | Добавил: IstokNemana | Дата: 14.11.2013 | Комментарии (0)

       НЕВЫЧАРПАЛЬНЫЯ НА ВОБРАЗЫ РАДКІ

 

Тым, хто прыйшоў у Дом-музей А. Міцкевіча ў апошні дзень кастрычніка, пашанцавала ўдвая. Яны не толькі сталі сведкамі адкрыцця выставы жывапісу, графікі і скульптуры, прысвечанай 215-годдзю А. Міцкевіча "Паэту - Нёманскі вянок”, але і змаглі ўжывую павесці дыялог і пазнаёміцца з групай вядомых мастакоў і скульптараў Беларусі.

 Свае творчыя работы на суд грамадскасці Навагрудка прадставілі актывісты творча-асветніцкага праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці" Леанід Гоманаў, Фёдар Ладуцька, Андрэй Лычкоўскі, Мікалай Мішчанка, Яўген Шунэйка, Марына Эльяшэвіч, Алесь і Яраслаў Філіповічы.

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1034 | Добавил: IstokNemana | Дата: 11.11.2013 | Комментарии (0)

У НАВАГРУДСКАЙ "ПАДЗЕМЦЫ”

У Навагрудку яшчэ няма патрэбы будаваць метрапалітэн, але ўжо ёсць сваё падземнае выставовае асяроддзе з асобнымі заламі і шматлікімі калідорамі-пераходамі. Яно размяшчаецца літаральна пад будынкамі Мемарыяльнага Дома-музея Адама Міцкевіча.

У гэтай нязвыклай і рамантычнай "падземцы” і адбылося 30 кастрычніка адкрыццё чарговай выставы актывістаў творча-асветніцкага праекта "Выток Нёмана-выток духоўнасці”. Яна прысвячаецца 215-годдзю з дня нараджэння нашага славутага земляка, волата эпічнай паэзіі ХIХ ст. і мае назву "Паэту – нёманскі вянок".

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1516 | Добавил: IstokNemana | Дата: 31.10.2013 | Комментарии (0)

CОНЕЧНЫ КАСТРЫЧНІК У НЯСВІЖЫ

Сёлетняя восень - сапраўдны падарунак прыроды для жывапісцаў і ўсіх аматараў вандровак па роднаму краю. Нібы вогнішчы ўздоўж дарог, на палях і ў парках палаюць сваёй лістотай клёны і дубы, засцілаючы вакол сваіх сцяблін дываны залатых лісточкаў.

12 кастрычніка, выкарыстоўваючы вельмі спрыяльнае надвор’е,  шчырыя прыхільнікі плэнэрнага жывапісу, мастакі Андрэй Лычкоўскі (Узда) і Яўген Шунейка (Мінск) выправіліся ў Нясвіж, каб памаляваць з натуры радзівілаўскі палац у аздабленні залатой лістоты.
Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1197 | Добавил: IstokNemana | Дата: 14.10.2013 | Комментарии (0)

Неманские передвижники

Солигорский краеведческий музей вновь рад гостеприимно распахнуть двери для своих гостей. 27 сентября состоялось открытие выставки живописи и скульптуры под названием «Нёманскія перасоўнікі».

    Данная выставка в нашем городе является составной частью арт-тура под общим названием «Выток Нёмана – выток духоўнасці». Этот проект явился результатом творческого тандема минских и узденских художников и скульпторов. Солигорским любителям прекрасного свои работы любезно предоставили Леонид Гомонов (г. Минск), Николай Мищенко (г. Минск), Евгений Шунейко (г. Минск), а также Андрей Лычковский (г. Узда), Александр и Ярослав Филипповичи (г. Узда) и Федор Ладутько (г. Минск).

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1529 | Добавил: IstokNemana | Дата: 09.10.2013 | Комментарии (0)

"Нёманскія перасоўнікі”

(2013)  |

У Салігорску адбылася значная культурная падзея – у гарадскім краязнаўчым музеі пачала сваю работу выстава жывапісу і скульптуры "Нёманскія перасоўнікі”.

Выстава ў нашым горадзе – гэта састаўная частка праекта пад агульнай назвай "Выток Нёмана – выток духоўнасці”. Гэты праект – вынік творчага тандэма мінскіх і ўздзенскіх мастакоў і скульптараў.
Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1275 | Добавил: IstokNemana | Дата: 04.10.2013 | Комментарии (0)


"Нёманскія перасоўнікі” на зямлі беларускіх шахцераў

   

27 верасня ў Салігорску адбылася незвычайная падзея.

У камернай выставовай зале раённага гісторыка-краязнаўчага музея пачалі экспанавацца творы мастакоў, якія з’яўляюцца актывістамі ўздзенскага праекта  "Выток Нёмана - выток духоўнасці ”, М.Мішчанкі, Ф.Ладуцькі, А. і Я. Філіповічаў, А.Лычкоўскага, Я.Шунейкі .

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1196 | Добавил: IstokNemana | Дата: 30.09.2013 | Комментарии (0)

ЧАРОЎНЫ МАСТАЦКІ КУТОК НА ВУЛІЦЫ САДОВАЙ

  Сёлета 19 верасня ў Нясвіжы на вуліцы Садовай, у доме-музеі мастака Міхася Канстанцінавіча Сеўрука адбылася нязвыклая ўрачыстасць.

Мастакі з Мінска, Узды і Гродна перадалі ў дар для музейнай калекцыі свае творы, прысвечаныя памяці вялікага жывапісца і графіка, які з 1939 г. да канца сваіх дзён (1972 г.) жыў і працаваў у гэтым непаўторна прыгожым і ўтульным горадзе.

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1865 | Добавил: IstokNemana | Дата: 22.09.2013 | Комментарии (0)

Дом-музей мастака збірае сяброў

У мінулы чацвер у доме-музеі   Міхася Сеўрука адбыўся мастацкі пленэр, у якім удзельнічалі  творцы з Мінска і Узды.

Як патлумачыў адзін з удзельнікаў гэтага  мерапрыемства, кандыдат  мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай  дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябар Беларускага Саюза мастакоў Яўген Шунейка, пленэр  быў прысвечаны творчасці класіка  беларускага жывапісу Міхася Сеўрука.
Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Просмотров: 1142 | Добавил: IstokNemana | Дата: 22.09.2013 | Комментарии (0)

Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0