ФотоальбомыГлавная » Фотоальбом » Кнігі ў карцінках аб творчых людзях Беларусі » "СОВРЕМЕННАЯ БЕЛОРУССКАЯ СКУЛЬПТУРА ХХI ВЕК" » Современная белорусская скульптура XXI векСовременная белорусская скульптура XXI век
Альбом «Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе» - новае выданне з серыі «Сучаснае беларускае мастацт-ва». У ім прадстаўлена каля 100 мастакоў розных пакаленняў, якія працуюць у манументальнай, станковай. мемары-яльнай і паркавай пластыцы. На прыкладзе іх работ паказана багацце сучаснай беларускай скульптуры, яе стылевая разнастайнасць, шматпланавасць пластычнай мовы і імкненне да новай вобразнай выразнасці. У выданні сабра-біяграфічныя звесткі, персанальныя сайты і электронныя адрасы скульптараў, якія ўвайшлі ў альбом.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў. =============================== Беларуская скульптура ХХ - пачатку ХХІ стст. дасягнула вялікіх творчых поспехаў у манументальных, станкавых, дэкаратыўных формах. У Мінску стварылася з 1950-х гг. акадэмічная скульптурная школа. Ужо не адно пакаленне яе майстроў звяртаецца да самых розных тэм, сюжэтаў і стылявых напрамкаў. Здаецца, што скульптуру немагчыма не ўбачыць, калі яна з'яўляецца на вуліцах і плошчах. Але гэтага яшчэ недастаткова, каб адразу людзі маглі адзначыць яе мастацкі ўзровень, глыбока прасякнуцца задумай твораў. Гэтаму можа дапамагчы аператыўная і аналітычная мастацтвазнаўчая думка;і асветніцкія выданні, у якіх можгна даведацца і пра аўтараў, і пра іх творчыя пошукі і здабыткі. Таму ўзнікла ідэя гэтага інтэрнэт-выдання сярод іншых планаў асветніцкага праекта "Выток Нёмана-выток духоўнасці". Спадзяёмся, што ўсе зацікаўленыя асобы і арганізацыі ўнясуць у яго інфармацыйнае ўзбагачэнне сваю патрэбную лепту. Беларуская сучасная скульптура заслугоўвае агульнай ўвагі, прызнання і падтрымкі!
|
Меню сайта
Категории раздела
Поиск
Статистика
Онлайн всего: 1 Гостей: 1 Пользователей: 0 |